Кіеўскі сквер
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Дата заснавання1970-я 
Размяшчэнне
53°55′50″ пн. ш. 27°33′23″ у. д.
РаёнЦэнтральны раён
Кіеўскі сквер (Мінск) (Мінск)
Кіеўскі сквер
Кіеўскі сквер
Map

Кіеўскі сквер — сквер, размешчаны ў Цэнтральным раёне Мінска ў межах вуліц Арлоўская, Азізава, Кахоўская. Парк адкрыты ў 1970-я гады і названы ў гонар горада Кіева.

У 2019 годзе быў пляцоўкай правядзення Дня Волі ў Мінску (24 сакавіка). У 2020 годзе стаў вядомы праз правядзенне афіцыйнага «Дня адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі» (6 жніўня), на які нечакана для арганізатараў сабраліся тысячы людзей, незадаволеных адменай перадвыбарнага мітынгу Святланы Ціханоўскай. Двое гукааператараў з Мінскага палаца дзяцей і моладзі, якія ўключылі перад аўдыторыяй запіс песні Віктара Цоя «Хочу перемен!», былі асуджаны на 10 сутак арышту.

На тэрыторыі парку размешчаны кінатэатр «Кіеў», які замыкае бульвар Шаўчэнкі. Ёсць лаўкі і дарожкі; на галоўнай алеі ўжо шмат гадоў няма шыльдаў, якія сведчылі пра дэлегацыю кіяўлян, што брала ўдзел у адкрыцці сквера[1].

Фантан, пабудаваны ў 1980-х гадах побач кінатэатра, працяглы час быў у непрацоўным стане, адноўлены ў маі 2022 года[2].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.