Выгляд вакзала

Кіеўскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Кіеўская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на плошчы Кіеўскага вакзала. Раней называўся Бранскі вакзал.

Рашэнне аб будаўніцтве Кіеўскага вакзалу было прынята ў год стагоддзя Барадзінскай бітвы (1912). Улічваючы размяшчэнне вакзала ў пачатку дарогі ад Масквы на Барадзіно, і для разгрузкі транспартных патокаў па патрабаванні гарадскіх улад на грошы інвестараў вакзала спачатку быў пабудаваны Барадзінскі мост (архітэктар Раман Клейн). Вакзал пабудаваны ў 19141918 гадах. Архітэктурны праект — І. І. Рэрберг пры ўдзеле B. К. Алтаржэўскага, праект дэбаркадара і перакрыццяў зал — У. Г. Шухаў, скульптар З. З. Алешын, роспісы зал — мастак Ф. І. Рэрберг. У архітэктурнай канцэпцыі вакзала, у роспісах зал і скульптурах манументальна падкрэслена сувязь з Айчыннай вайной 1812 года. Вакзал пабудаваны ў стылі неакласіцызму з элементамі ампіру. Агульная плошча Кіеўскага вакзала больш за 36 тысяч кв. метраў.

Да будынка вакзала прымыкае дэбаркадэр: прастора над платформамі перакрывае вялізнае зашклёнае арачнае пакрыццё (даўжыня 321 м, шырыня пралёта 47,9 м, вышыня 28 м, вага канструкцый больш за 1250 т), якое мае форму парабалы. Стальныя высокія трохшарнірныя арачныя фермы выдатна бачныя і дэманструюць зграбнасць велічнага будынка.

Ад Кіеўскага вакзала ідуць электрычкі (прыгарадныя цягнікі) на Сонечную, Лясны Гарадок, Апрэлеўку, Бекасава, Крэсты, Нару, Малаяраславец, Калугу-1 і Калугу-2, а таксама экспрэсы да аэрапорта Унукава і Калугі. Хуткія і пасажырскія цягнікі з Кіеўскага вакзала ідуць на Бранск, далей на Кіеў, адтуль — у іншыя гарады Украіны.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.