Кіеўская акадэмія мастацтваў | |
---|---|
Київська академія мистецтв | |
Арыгінальная назва | Київська академія мистецтв |
Міжнародная назва | Kyiv Academy of Arts |
Заснаваны | 1994 |
Год закрыцця | 2022 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Вольга Рыгораўна Бэнч |
Метро | Абалонь |
Юрыдычны адрас | пр-т Герояў Сталінграду 10, г. Кіеў, Украіна |
Сайт | kam.edu.ua |
Кіеўская акадэмія мастацтваў — украінская вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая дзейнічала ў 1994—2022 гадах у Кіеве і знаходзілася ў падпарадкаванні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. 23 чэрвеня 2022 года ВНУ далучана да Кіеўскага ўніверсітэта імя Барыса Грынчэнкі.
Агульная характарыстыка
Прафесійная вышэйшая навучальная ўстанова бесперапыннай мастацкай адукацыі для дзяцей і юнацтва. Выпускнікі акадэміі разам з мастацкай атрымліваюць базавую сярэднюю, поўную сярэднюю адукацыю і мастацкую адукацыю ступені бакалаўра. Акадэмія рыхтуе бакалаўраў па спецыяльнасцях: музычнае мастацтва, выяўленчае мастацтва, сцэнічнае мастацтва.
Установа заснавана Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыяй у 1994 годзе пад назвай «Кіеўская дзіцячая акадэмія мастацтваў». Аўтар канцэпцыі і першы рэктар — народны артыст Украіны, прафесар і кампазітар Міхаіл Чэмбержы. У аснове створанай ім канцэпцыі была ідэя бесперапыннай мастацкага адукацыі са спалучэннем чатырох узроўняў навучання (падрыхтоўчая, пачатковая, асноўная і вышэйшая) у адной установе.