Ківорый сабора Святога Пятра — велічэзны бронзавы балдахін галоўнага прастола базілікі Св. Пятра ў Рыме, размешчаны над магілай апостала Пятра.
Ківорый сабора Святога Пятра быў адліты ў XVII стагоддзі пры Папе Урбане VIII архітэктарам Берніні з бронзавых разетак, якія ўпрыгожвалі некалі кесоны Пантэона. Ён складаецца з чатырох вітых калон, якія падтрымліваюць вельмі мудрагелісты верх, увянчаны чатырма выгнутымі рэбрамі, якія сыходзіцца пад яблыкам крыжа.
Літаратура
- Touring Club Italiano, L'Italia. Roma, (guide rosse), Milano 2004
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ківорый сабора Святога Пятра
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.