Сяло
Ківаі на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Ківаі[1] (руск.: Киваи) — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мядзведаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Сяло заснавана ў першай палове XVII ст.
Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.
Да вайны пераважала ўкраінскае насельніцтва.
Страчаная спадчына
- Свята-Міхайлаўская царква (1767)
Вядомыя асобы
- Віктар Іванавіч Стражаў (нар. 1932) — беларускі эканаміст.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.