Кюстэндзіл
| ||||||||||||||||||||||
Кюстэндзіл[2] (балг.: Кюстендил) — горад на паўднёвым захадзе Балгарыі, за 85 км ад Сафіі, недалёка ад мяжы з Сербіяй (30 км) і Паўночнай Македоніяй (23 км). Важны транспартны вузел на Пан’еўрапейскім транспартным калідоры VIII.
Горад займае самую паўднёвую частку Кюстэндзілскай катлавіны. З поўдня да яго прымыкае горны масіў Асагова, вышыня якога дасягае 2251 м (пік Руен). Насельніцтва — 44,1 тыс. чалавек (2012). Горад Кюстэндзіл — адміністрацыйны цэнтр Кюстэндзілскай вобласці і абшчыны Кюстэндзіл.
Гісторыя
У перыяд жалезнага веку ў мястэчку было размешчана фракійскае паселішча, пазней вядомае як рымскае ў I стагоддзі. У Сярэднявеччы горад пераходзіў паміж Візантыйскай імперыяй, Балгарыяй і Сербіяй пакуль не далучыўся да складу Асманскай імперыі ў 1395 годзе. Пасля стагоддзяў асманскага панавання горад у 1878 годзе стаў часткай незалежнай балгарскай дзяржавы.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2024_2.txt
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Балгарыі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кюстэндзіл