Кушыцкія
Таксон сям'я
Арэал Усходняя Афрыка
Колькасць носьбітаў 24 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Афразійскія мовы

Кушыцкія мовы
Склад
беджа, агаў, дулай, усходнія кушыцкія, паўднёвыя кушыцкія
Коды моўнай групы
ДАСТ 7.75–97 куш 355
ISO 639-2 cus
ISO 639-5 cus
Кушыцкія мовы

Кушы́цкія мовы — сям'я афразійскіх моў, распаўсюджаная ва Усходняй Афрыцы. У нашы дні на кушыцкіх мовах размаўляе каля 24 мільёнаў чалавек.

Згодна асноўнай гіпотэзе, кушыцкія мовы склаліся на тэрыторыі Нубіі або ў раёне паміж далінай Ніла і Чырвоным морам ужо ў канцы мезалітанеаліце. У нашы дні падзяляюцца на некалькі асноўных галін: беджа, агау, дулай, усходнія кушыцкія, паўднёвыя кушыцкія. У 1970-я гг. заходнекушыцкія мовы былі вылучаны лінгвістамі ў самастойную сям'ю амоцкіх моў.

Большасць носьбітаў жыве ў Самалі, Эфіопіі, Эрытрэі, Джыбуці. Кушыцкія народы таксама насяляюць поўдзень Егіпта, Судан, Паўднёвы Судан, Кенію, Уганду, поўнач Танзаніі. Самалійская мова мае дзяржаўны статус у Самалі.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.