Кушчэ́нне - адна з форм галінавання, што прыводзіць да утварэння куста. Пры кушчэнні з пупышак, якія знаходзяцца на цесна збліжаных вузлах каля асновы матчынага парастка, фарміруюцца прыземныя і падземныя бакавыя парасткі (часта на іх утвараюцца прыдатачныя карані).
Бывае ў многіх злакаў, асок, некаторых кустоў і кусцікаў. У аднагадовых збожжавых злакаў кушчэнне пачынаецца рана (фаза кушчэння) і спыняецца пасля выхаду ў трубку. Забяспечвае павышэнне прадукцыйнасці. У культурных раслін залежыць ад сорту, умоў вырошчвання, агратэхнічных прыёмаў.
Літаратура
- Кушчэнне. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.