Вёска
Кушлі
± |
Кушлі́[1] (трансліт.: Kušli, руск.: Кушли) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавета. Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад Чарпакоўскага канала.
Назва
Назва Кушлі антрапанімічнага (адыменнага) імя. Паходзіць ад антрапоніма Kušlys, які ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)[2]. Ад гэтай асновы таксама назва Кушляны каля Смаргоні, прозвішча пісара Івана Кушлейкі ў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага каля сярэдзіны XV ст.
Вакол Пружанаў фіксуецца цэлы шэраг тапонімаў балцкага антрапанімічнага паходжання: Бакуны (двойчы), Барэйшава, Нарутавічы, Роўбіцк, Рэвейкі, Шакуны, Шалтунава (ад антрапонімаў тыпу Bakūnas, Bareiša, Naruta, Rauba, Reveika, Šakūnas, Šaltūnas[3]). Узнікненне гэтых адыменных назваў сягае XV ст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 162, 195, 1140; Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 301, 581, 584, 882.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх