![](../I/Batterie_de_cuisine.jpg.webp)
Кухонныя прылады і прыстасаванні
Кухонныя прылады і прыстасаванні — прылады, апараты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца для вядзення дамашняй (кухоннай) гаспадаркі. Найбольш пашыраны: для захоўвання харчовых прадуктаў (халадзільнікі) і іх перапрацоўкі (мясарубкі, сокавыціскалкі, кухонныя ўніверсальныя машыны — камбайны і інш.), для прыгатавання ежы і напояў (электрычныя і мікрахвалевыя печы, газавыя пліты, міксеры, кававаркі і інш.), для падагрэву вады (чайнікі, самавары, газавыя воданагравальныя апараты).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.