Вёска
Кухараўка
± | ||||||||||||||||||||||
Ку́хараўка[1] (трансліт.: Kucharaŭka, руск.: Кухаревка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч.
Назва
Назва ўтвораная ад прозвішча Кухараў, Кухарэвіч, якое мае ў аснове слова кухар.
Гісторыя
Вядомая з XX стагоддзя.
Перад Другой сусветнай вайной пасёлак. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, якія ў траўні 1944 года спалілі пасёлак, загубілі 5 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[2].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1940 — 30 двароў, 123 жыхары
- 1999 — жыхароў
- 2002 — 8 двароў, 13 жыхароў
- 2010 — жыхароў
Спіс вуліц
- Зарэчная вуліца
- Набярэжная вуліца[4]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Кухараўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Кухараўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кухараўка
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.