Горад
Кутна-Гора
Kutná Hora
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Кутна-Гора
Каардынаты
49°56′54″ пн. ш. 15°16′05″ у. д.
Староста
Лукаш Сейферт
Першая згадка
1289[1]
Ранейшыя назвы
Кутэнберг
Плошча
33,05 км²
Вышыня цэнтра
254 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
20 602 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
284 01
Аўтамабільны код
S (старыя KH)
Афіцыйны сайт
Кутна-Гора на карце Чэхіі
Кутна-Гора (Чэхія)
Кутна-Гора

Ку́тна-Го́ра (чэшск.: Kutná Hora), гістарычна Кутэнберг (ням.: Kuttenberg) — горад у Сярэднячэшскім краі. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Кутна-Гора. Размешчаны за 60 км на ўсход ад Прагі, на плато Кутна-Гора на вышыні 254 м над узроўнем мора.

Насельніцтва — 21,1 тысяч жыхароў (2005).

Гісторыя

Горад заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя. Цэнтр сярэдневяковай срэбраздабыўной індустрыі (у XIII стагоддзі рудні горада давалі траціну агульнаеўрапейскай здабычы срэбра), дзякуючы чаму горад быў другім па багацці ў Чэшскім каралеўстве.

Менавіта рудні і сталі прычынай утварэння першых гарняцкіх пасёлкаў, адзін з якіх атрымаў назву «Cuthna Antiqua», што азначае «старая манаская рыза». Адзін з манахаў, паводле падання, заснуў на суседнім узгорку, а ў сне ўбачыў сярэбраныя зліткі. Прачнуўшыся, ён сапраўды знайшоў іх у паказаным у сне месцы і накрыў гэта месца сваёй рызай. Кутна-Гора стала месцам першай у Еўропе «сярэбранай ліхаманкі». Вакол шахт з’явілася хаатычнае нагрувашчванне халуп, корчмаў, лазняў, крам і да т.п. Затым разрозненыя пасёлкі аб’ядналіся, і Кутна-Гора здабыла прывілеі каралеўскага горада.

Была моцна разбурана ў часы гусіцкіх войнаў. Праз вычарпанне руд да сярэдзіны XVI стагоддзя горад прыйшоў у заняпад.

Славутасці

Влашскі (Італьянскі) двор
Цэнтр
Сабор Святой Варвары
Сабор Святой Варвары

Вядомы шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.

  • Сабор Святой Варвары 13881547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позняй (уладзіслаўскай) готыкі
  • Касцёл Святога Якава Старэйшага (1330)
  • Будынак архідыяканства (1594—1599)
  • Езуіцкі калегіум (1667—1700)
  • Былы манетны двор — Влашскі (Італьянскі) двор (XIII стагоддзе)
  • Барочны чумны слуп (1713—1715)
  • На ўскраіку горада, у мястэчку Седлец — касцёл Усіх Святых з костніцай пры могілках (каля 1400)
  • У Седлецы — сабор Узнясення Дзевы Марыі і Святога Яна Хрысціцеля (1280—1320, 1702—1714)
  • Музей срэбра «Градзек» і сярэдневяковая сярэбраная шахта (1485—1505)
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы пры могілках (каля 1415)
  • Касцёл Усіх Святых (каля 1290)
  • Капэла Божага Цела (каля 1400)
  • Кляштар урсулінак (1733—1743)
  • Касцёл Маці Божай на Намнеці (1360—1470)
  • Касцёл Святога Яна Непамуцкага (1734—1750)
  • Каменны фантан (1493—1495)
  • Каменны дом (1485—1495)
  • Помнік Святому Вацлаву

Гістарычны цэнтр горада ўваходзіць у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка

Шкловыдзімальны завод, піўная вытворчасць, тытунёвая фабрыка Philip Morris, завод кампаніі «Foxconn».

Транспарт

Чыгуначны транспарт

У межах горада знаходзіцца тры станцыі: Кутна-Гора-галоўная і, на адгалінаванні, Кутна-Гора-Седлец (чэшск.: Kutná Hora-Sedlec) і Кутна-Гора-горад (чэшск.: Kutná Hora město). Апошняя станцыя знаходзіцца бліжэй усяго да гістарычнай часткі горада.

Аўтатранспарт

Некалькі ўнутрыгарадскіх маршрутаў. Міжгародняя сувязь ажыццяўляецца з аўтобуснай станцыі.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 732
рус.англ.фр.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.