Курыя-Мурыя | |
---|---|
ар. جزر خوريا موريا | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 5 |
Найбуйнейшы востраў | Востраў Эль-Халанія |
Агульная плошча | 73 км² |
Насельніцтва | 150 чал. (2014) |
Шчыльнасць насельніцтва | 2,05 чал./км² |
Размяшчэнне | |
17°30′52″ пн. ш. 56°01′29″ у. д. | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курыя-Мурыя (араб. جزر خوريا موريا) — група астравоў на захадзе Індыйскага акіяна каля паўднёвага ўзбярэжжа Амана. Агульная плошча — 73 км². Населены толькі востраў Эль-Халанія (каля 150 чал. у 2014 г.)
Геаграфія і прырода
Архіпелаг Курыя-Мурыя складаецца з 5 астравоў і некалькіх прыбярэжных скал. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Эль-Халанія, які займае 56 км². Усе астрравы гарыстыя. Мяркуецца, што яны пачалі фарміравацца ў перыяд міяцэна.
Клімат сухі трапічны. Асноўная колькасць асадкаў выпадае ў летнія месяцы, калі з акіяна дуюць вільготныя мусоны. Дажджы ідуць пераважна ў горных раёнах, у той час як на ўзбярэжжы спякотна і суха.
Пераважае расліннасць, характэрная для паўпустыні. У гарах сустракаюцца зараснікі хмызнякоў і дрэў. Наземная фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, казуркамі, грызунамі і чарапахамі. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды акул і кітоў.
Гісторыя
Астравы Курыя-Мурыя вядомы з глыбокай старажытнасці. У мінулым былі населены семіцкім народам джыбалі. У пачатку XIX ст. амаль спусцелі з-за пірацтва. У 1856 г. султан Маската перадаў архіпелаг у карыстанне Вялікабрытаніі. У 1967 г. вернуты Аману, што выклікала незадаволенасць урада НДРЕ. У 2010 г. урад Амана абвясціў праект па прыцягненню на Курыя-Мурыя турыстаў.
Спасылкі
- Oman Geography
- NATURAL WONDERS OF OMAN Архівавана 27 лістапада 2015.
- THE KHURIYA MURIYA ISLANDS Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Aden Harbor to Ras al Hadd