Вёска
Куршынавічы
± |
Куршы́навічы[1] (трансліт.: Kuršynavičy, руск.: Куршиновичи) — вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчароўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Куршынавіцкага сельсавета[2].
Назва
Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Kur-šin'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Kur- i Šin-. Імя "Куршын" засведчанае ў Літоўскай Метрыцы (кн. 3): “Еремичу у Стародубе, што Куршинъ держалъ”.
Геаграфія
Знаходзіцца за 19 км у напрамку на поўдзень ад горада Ляхавічы, за 220 км ад Брэста, за 4 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Буды[3].
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Ян Янавіч Грыб (нар. 1936) — беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
- Куршынавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 54.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.