Курцэвічы — княжацкі род уласнага герба «Курч». Прозвішча ад мянушкі Курч, якую ў першай палове XV стагоддзя насіў пінскі князь Канстанцін з роду Нарымонта, родапачынальнік князёў Бурэмскіх. Яго сын Міхаіл Курцэвіч меў сыноў Фёдара і Васіля. Сыны першага Сямён, Леў і, відаць, Аляксандр першапачаткова зваліся Курцэвічамі, пасля — Бурэмскімі. Другі сын Міхаіла Васіль (упамінаецца ў 1475 і 1486) і яго нашчадкі зваліся выключна Курцэвічамі. Асноўныя маёнткі мелі на Валыні.
Літаратура
- Курцэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.