Курт Вальдхайм
ням.: Kurt Waldheim
4-ы генеральны сакратар ААН
1 студзеня 1972 31 снежня 1981
Папярэднік У Тан
Пераемнік Хавьер Перэс дэ Куэльяр
9-ы прэзідэнт Аўстрыі
8 ліпеня 1986 8 ліпеня 1992
Папярэднік Рудольф Кірхшлегер
Пераемнік Томас Клесціль
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
1968 1970
Папярэднік Lujo Tončić-Sorinj[d]
Пераемнік Рудольф Кірхшлегер
афіцэр (Штурмавыя атрады)
1938 невядома

Нараджэнне 21 снежня 1918(1918-12-21)[1][2][…]
Смерць 14 чэрвеня 2007(2007-06-14)[5][2][…] (88 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Элізабет Вальдхайм[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d]
Дзейнасць палітык, дыпламат, аўтабіёграф, ваенны, адвакат
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Штурмавыя атрады[9] і Сухапутныя войскі вермахта[d]
Званне Обер-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт Ёзэф Вальдхайм (ням.: Kurt Josef Waldheim; 21 снежня 1918, Санкт-Андрэ-Вердэрн, Германская Аўстрыя — 14 чэрвеня 2007, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (1972—1981), Прэзідэнт Аўстрыі (1986—1992). Доктар юрыдычных навук (1944).

Біяграфія

Курт Вальдхайм нарадзіўся ў пасёлку Санкт-Андрэ-Вердерн, Ніжняя Аўстрыя. Яго бацька, чэх па паходжанні, насіў прозвішча Вацлавік (Waclavik), але ў год нараджэння Курта, пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі, змяніў яе на нямецкую.

Пасля заканчэння школы служыў у аўстрыйскай арміі ў 1936—1937 гадах. Пасля аншлюсу Аўстрыі ў 1938 годзе ўступіў у шэрагі Нацыянал-сацыялістычнай студэнцкай лігі Германіі (NSDStB). Праз некаторы час пайшоў добраахвотнікам у СА.

Падчас Другой сусветнай вайны служыў у вермахце, ваяваў на ўсходнім фронце. У 1941 годзе быў паранены. У сваёй аўтабіяграфіі, якая выйшла ў 1985 годзе, сцвярджаў, што пасля ранення быў вызвалены ад службы на фронце і пакінуты час вайны прысвяціў вучобе ў Венскім універсітэце. Аднак пазней знайшліся дакументы і сведчанні, якія даказваюць, што яго ваенная служба працягвалася да 1945 года. У 1945 годзе ён сапраўды атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі ў Венскім універсітэце. У 1944 годзе ажаніўся.

Пасля заканчэння вайны Курт Вальдхайм паступіў на дыпламатычную службу: працаваў назіральнікам і прадстаўніком Аўстрыі ў ААН, паслом у Канадзе, міністрам замежных спраў Аўстрыі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Kurt Waldheim // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.allheadlinenews.com/articles/7007642889
  5. http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/6753069.stm
  6. http://www.chron.com/disp/story.mpl/world/4891447.html
  7. http://www.kwtx.com/home/headlines/Good_Morning_Its_Flag_Day_And_The_Birthday_Of_The_US_Army_158973435.html
  8. http://www.friedhoefewien.at
  9. Kurt Waldheim dies at 88; ex-UN chief hid Nazi past // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.