Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Курск (руск.: Курск) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курскай вобласці. Насельніцтва 406,4 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на берагах Сейма і яго прытока Тускара.
Гісторыя
Заснаваны ў 10 ст., упершыню згадваецца пад 1032 годам (патэрык Пячэрскі) і 1095 годам (Лаўрэнцеўскі летапіс). Быў крэпасцю Кіеўскай Русі. Падчас татара-мангольскага нашэсця ў 1238 годзе быў разбураны, у 14 ст. захоплены войскамі ВКЛ. У 1508 годзе ўвайшоў у склад Рускай дзяржавы. З канца 16 ст. Курская крэпасць была адным з апорных пунктаў абароны ад крымскіх татар. У 1648 годзе ў Курску адбылося буйное паўстанне. У 18 ст. страціў ваеннае значэнне, стаў гандлёвым горадам. З 1780 года — цэнтр намесніцтва, з 1797 года — губернскі горад. З 13 чэрвеня 1934 года — абласны цэнтр. З 3 лістапада 1941 па 8 лютага 1943 быў акупаваны нямецкімі войскамі.
Прамысловасць
Курск — буйны прамысловы цэнтр, у горадзе развіта электратэхнічная прамысловасць, прыбора- і станкабудаванне, вытворчасць машын і абсталявання для аграрнага сектара, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, вытворчасць гандлёвага абсталявання, падшыпнікаў і акумулятараў, Вытворчасць хімічных валокнаў і гуматэхнічных вырабаў, мэблі, вытворчасць лекаў, харчовая прамысловасць і іншага, энергетычныя прадпрыемствы горада — Курская ЦЭЦ-1, Курская ЦЭЦ-4 і Курская ЦЭЦ СЗР.
Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы горада Курска
- ААТ «Авіяаўтаматыка імя У. У. Тарасава» (завод «Прыбор»)
- Курская падшыпнікавая кампанія «АПЗ-20»
- Курскі завод ККД
- Курскі завод «Акумулятар»
- ТАА «Курскхімвалакно»
- ААТ «Курскрэзінатэхніка»
- АТ «Электраагрэгат»
- Курскі завод будаўнічых канструкцый
- ТАА «Фармстандарт-Лексредства»
- ТАА «Спецтэхналогія-Агра»
- ААТ «Курскі электраапаратны завод» (КЭАЗ)
- ЗАТ «Лічмаш»
- ТАА НВА «Кампазіт»
Адукацыя і культура
Вядомыя асобы
- Барыс Сяргеевіч Косціч (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
- Альберт Паўловіч (1875—1951) — беларускі паэт-гумарыст.
- Аляксандр Уладзіміравіч Паветкін (нар. 1979) — баксёр.
- Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка (1905—1980) — паэт і перакладчык.
- Вера Міхайлаўна Слабадзянюк (нар. 1938) — беларуская спартсменка (парашутны спорт).
- Уладзімір Іванавіч Слаўкоў (1926—1995) — беларускі акцёр.
- Алег Конанаў (нар. 1966) — футбольны трэнер.
Гарады-пабрацімы
- Бар, Чарнагорыя (2008)[2]
- Белгарад, Расія (2019)[2]
- Верыя[d], Грэцыя (2016)[2]
- Відзяева, Расія (2001)[2]
- Вітэн, Германія (20 жніўня 1990)[2][3]
- / Гагарынскі раён[d], Украіна / Расія (2001)[2]
- Гомель, Беларусь (5 лістапада 2004)[2][4]
- Гюмры, Арменія (2016)[2]
- Данецк, Украіна (2008)[2]
- Дрокіеўскі раён[d], Малдова (2017)[2]
- Дэмбна, Польшча (2001)[2][5]
- Еўпаторыя, Украіна (2015)[2]
- Наваполацк, Беларусь (2014)[2]
- Ніш, Сербія (2006)[2]
- Полацк, Беларусь (2014)[2]
- / Піцунда, Грузія / Аўтаномная Рэспубліка Абхазія (2008)[2]
- Северадзвінск, Расія (10 лютага 2001)[2][6]
- Сухумі, Грузія (2009)[2]
- Тчэў, Польшча (2007)[2]
- Ужыцэ, Сербія (24 верасня 2007)[2]
- Феадосія, Украіна (2002)[2]
- Цвайбрукен, Германія
- / Ціраспаль, Малдова / Прыднястроўе (2003)[2]
- Чычэстэр, Вялікабрытанія (2006)[2]
- Чэрнь (Тульская вобласць), Расія
- Шпаер, Германія (1989)[2][7]
Зноскі
- ↑ Города с численностью постоянного населения от 250 тыс. до 500 тыс. человек
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 http://www.kurskadmin.ru/node/911
- ↑ https://win.witten.de/staedtepartnerschaften/kursk/
- ↑ https://gomel.gov.by/en/content/economics/vneshneekonomicheskaya-deyatelnost/goroda-partnyery/?sphrase_id=12939
- ↑ https://www.debno.pl/strona/6
- ↑ https://www.severodvinsk.info/?idmenu=237
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/kursk-russische-foederation/
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курск
- Афіцыйны сайт адміністрацыі Курска (руск.)