Курганскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Курганне |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 727 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222229 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Курга́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Курганне.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кленнікоўскі (Клініцкі) сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кляннік. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 12 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Верхменскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Варанеўшчына, Дабраводка, Заброддзе, Пеліка, Сцепша, Тумель, Туры і Шыпяны), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курганне, сельсавет перайменаваны ў Курганскі[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета перададзены хутар Аслессе, у склад Верхменскага сельсавета перададзены вёскі Пеліка і Шыпяны[2]. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Верхменскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Алесіна, Верхмень, Ворат, Дуброва, Пеліка, Старая Дуброва, Студзёнка і Шыпяны)[3]. 23 сакавіка 1987 года ў склад Пекалінскага сельсавета перададзена вёска Ворат[4]. У 2005 годзе скасаваны хутары Аслессе, Разедзі і Шчуркі. 5 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Алесіна[5], 28 кастрычніка 2013 года вернуты ў вёску Курганне[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1800 чалавек[7], з іх 92,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы, 0,8 % — армяне, 0,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1727 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 5 марта 2008 г. № 66 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 28 октября 2013 г. № 174 О переносе административных центров сельсоветов Смолевичского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.