Кураўшчына | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 191,8[1] м |
Даўжыня | 2,13 км |
Шырыня | 0,23 км |
Плошча | 0,21 км² |
Аб’ём | 0,00014 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,31 км |
Найбольшая глыбіня | 1 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | каля 0,12 ‰ |
Празрыстасць | 0,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,02 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
![]() ![]() Кураўшчына |
|
|
|
![]() ![]() Кураўшчына |
|
![]() |
Ку́раўшчына — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аршыца, за 17 км у напрамку на поўнач ад горада Орша, прыкладна за 0,3 км на ўсход ад вёскі Стайкі.
Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 2,13 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,31 км. Найбольшая глыбіня 1 м, сярэдняя 0,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,14 млн.м³. Плошча вадазбору 4,02 км².
Возера ўтварылася ў пачатку XX стагоддзя ў выніку будаўніцтва плаціны на невялікім ручаі. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае пераважна сапрапелем. Возера дыстрафіруючае і слабапраточнае. Паўднёвая частка возера ўкрытая сплавінай. Цалкам зарастае пераважна падводнай расліннасцю. У паўднёвай частцы ў возера ўпадае ручай, у паўночнай частцы выцякае ручай у раку Міронаўка.
У возера водзяцца лешч, шчупак звычайны, карась, лінь, акунь. Возера зарыблялася шчупаком, лінём і карасём[2].
Зноскі
Літаратура
- Ку́раўшчына // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 211. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ку́раўшчына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 112. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.
Спасылкі
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)
- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)