Курас (стар.-грэч.: κοῦροςκοῦρος) — тып статуі юнака-атлета, звычайна аголенага, характэрны ўзор старажытнагрэчаскай пластыкі перыяду архаікі (каля 650 г. да н.э. — 500 г. да н.э.).
Курасы ставіліся ў свяцілішчах і на магільнях; яны мелі пераважна мемарыяльнае значэнне, але маглі быць і культавымі вобразамі.
Жаночы аналаг куроса — кора.
Тэрмін
Старажытнагрэчаскае слова κοῦρος, (мн. ч. κοῦροι) азначае «юнак». Яно выкарыстоўвалася Гамерам для абазначэння маладых салдат. З V стагоддзя да н.э. яно ўжываецца для абазначэння падлеткаў, безбародых мужчын — але ўжо не дзяцей. (Пар. эфеб).
Сучасныя гісторыкі мастацтва пачалі выкарыстоўваць гэтае слова для вызначэння спецыфічнага тыпу мужчынскага ню пачынаючы з 1890-х гадоў. Як сінонім таксама выкарыстоўваліся тэрміны «Апалон» або «архаічны Апалон», паколькі меркавалася, што курасы малявалі ідэалізаванага юнага Апалона. Цяпер гэты выраз лічыцца састарэлым.
Апісанне
Куросы адрозніваюцца строгай франтальнасцю кампазіцыі, сумарнасцю трактоўкі форм чалавечага цела; твары іх ажыўлены г. зв. архаічнай усмешкай.
Яны малявалі маладых людзей, якія стаяць ва франтальнай паставе, з левай нагой, высунутай наперад. Рукі цесна прыціснутыя да цела — да сцёгнаў, прама выцягнутыя ўздоўж тулава, і пальцы сагнутыя (хоць ёсць і некалькі статуй, адна з рук якіх сагнутая ў локці, працягваючы прынашэнне).
Куросы дэманструюць практычна ідэальную сіметрыю ва ўсіх анатамічных частках цела, зведзеных да простых геаметрычных формаў.
Спасылкі
- Курасы на www.mlahanas.de Архівавана 11 верасня 2007.