Куранецкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 5 ліпеня 1946 |
|
Куране́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1946 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці, цэнтр — гарадскі пасёлак (да 12.10.1940 вёска) Куранец. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Асіпавіцкі, Бараўцаўскі, Іжскі, Каловіцкі, Касцяневіцкі, Кузьміцкі, Куранецкі, Рабунскі, Рускасельскі, Рэчкаўскі, Талуцкі, Халапкоўскі, Чурлонскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 5 ліпеня 1946 года ў сувязі з пераносам цэнтра раёна ў горад Вілейка перайменаваны ў Вілейскі раён.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.