Купідон | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | М. Шоўолтэр, Дж. Лісаўэр |
Дата адкрыцця | 25 жніўня 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 74 392 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0013 |
Перыяд абарачэння | 0,618 д |
Нахіл арбіты | 0,1° (да экватара Урана) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | ~18 км[1] (адзнака) |
Плошча паверхні | ~1000 км² (адзнака) |
Маса | ~3,8×1015 кг (адзнака) |
Шчыльнасць | ~1,3 г/см³ (меркавана) |
Паскарэнне свабоднага падзення | ~0,0031 м/с² (адзнака) |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
Альбеда | 0,07 (меркавана) |
Тэмпература паверхні | ~64 К (адзнака) |
Атмасфера | няма |
Купідон (англ.: Cupid) — спадарожнік планеты Уран. Быў адкрыты 25 жніўня 2003 г. Маркам Шоўолтэрам і Джэкам Лісаўэрам з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Услед за адкрыццём атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 2. Названы ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Ціман Афінскі». Таксама пазначаецца як Уран XXVII.
Купідон з'яўляецца найменшым з вядомых блізкіх спадарожнікаў Урана, як мяркуецца, каля 18 км у дыяметры. Малы памер і цёмная паверхню робяць яго занадта цьмяным, з-за чаго ён не быў выяўлены «Вояджэрам-2» падчас яго праходжання каля Урана ў 1986 годзе.
Арбіта Купідона пралягае ўсяго толькі ў 863 км ад арбіты больш буйнога спадарожніка, Белінды. Цікава, што ў адрозненне ад Маб і Пердыты, арбіта Купідона, верагодна, не падпадае пад абурэнні.
Купідон належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці.
Зноскі
- ↑ Showalter, Mark R. (2005-12-22). "The Second Ring-Moon System of Uranus: Discovery and Dynamics". Science Express. 311: 973. doi:10.1126/science.1122882. PMID 16373533.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка)
Спасылкі
- Hubble Uncovers Smallest Moons Yet Seen Around Uranus — Hubble Space Telescope news release (2003-09-25)
- Hubble Discovers Giant Rings and New Moons Encircling Uranus — Hubble Space Telescope news release (2005-12-22)