Купала![]() | |
---|---|
Купала | |
![]() | |
Жанр | біяграфічны фільм, гістарычны фільм і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 150 хв. |
Бюджэт | 1 500 000 $[1] |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2020 |
IMDb | ID 13499372 |
«Купа́ла» — беларускі мастацкі фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка Янкі Купалы, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Публічна паказаны толькі адзін раз на маскоўскім кінафестывалі ў 2020 годзе, пасля чаго не дэманстраваўся з палітычных прычын.
Сюжэт
Гістарычная драма паказвае жыццяпіс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.
Акцёры
Акцёр | Роля |
---|---|
Мікалай Шастак | Янка Купала |
Вераніка Пляшкевіч | Паўліна Мядзёлка |
Алена Гіранок | Уладзіслава Станкевіч |
Ганна Палупанава | маці |
Аляксандр Абрамовіч | бацька |
Ігар Дзянісаў | |
Уладзімір Карачэўскі | афіцэр |
Здымачная група
- рэжысёр — Уладзімір Янкоўскі
- аператар — Ілля Пугачоў
- сцэнарысты — Аляксандра Барысава, Алена Калюнова
- мастак-пастаноўшчык — Наталля Наваенка
- падбор акцёраў — Інга Муратава
- мастак па касцюмах — Алёна Ігруша
- мастак па грыму — Таццяна Баркун
Стварэнне і пракат
Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 гадоў і праходзілі ў Беларусі, Расіі, Літве. Працоўнымі назвамі былі «Янка Купала», «Пакуль будзе неба». У канцы верасня 2019 года фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі расійскія і беларускія аператары. Музыка да фільма была запісана сімфанічным аркестрам. Праца грымёраў выканана паводле тэхналогіі, якая выкарыстоўвалася ў Маскве на здымках фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы». Трэйлер фільма быў зроблены на англійскай, беларускай, рускай, і кітайскай мовах. Афіша распрацоўвалася сумесна з беларускім мастаком і дызайнерам Уладзімірам Цэслерам.
Стваральнікі не планавалі адразу пускаць стужку ў шырокі пракат: у дзень прэм’еры фільм прадставілі толькі журналістам і кінематаграфічнай грамадскасці. Фільму рыхтавалі шырокі ўдзел у фестывалях, а ў 2020 годзе кінастужку планавалі пусціць у шырокі пракат. Таксама планаваўся паказ стужкі ў фармаце 4-серыйнага тэлевізійнага фільма.
7 верасня 2020 года фільм з’явіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў, гэта не канчатковая змантаваная версія, у якой адсутнічаюць некаторыя спецэфекты. Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі заявіў, што гэта пірацкая версія фільма і паабяцаў, што з’яўленню дадзенай чарнавой версіі фільма ў сетцы будзе дадзена прававая ацэнка[2].
Прэм’ерны паказ стужкі прайшоў 14 лістапада 2020 года на пляцоўцы міжнароднага фестывалю кіно «Маскоўская прэм’ера». Публіцы карціну прадставілі рэжысёр Уладзімір Янкоўскі і члены здымачнай групы.[3] Праз паўгода фільм мусіў дэманстравацца на Еўразійскім кінафестывалі ў Вялікабрытаніі. Напярэдадні паказу яго паглядзела некалькі сяброў журы, але за 2 дні да прэм’еры «Беларусьфільм» адклікаў стужку з фестывалю. Пасля гэтага фільм не дэманстраваўся на фестывалі і не быў пушчаны ў беларускі пракат. Эксперты лічаць, што гэта звязана з пачаткам палітычнага крызісу ў Беларусі пасля выбараў 2020 года і нацыянальнай скіраванасцю фільма, якая супярэчыць прарасійскім ідэям рэжыму Лукашэнкі[4].
Крытыка
11 жніўня 2021 года палітык і кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазняк абнародаваў водгук на фільм, у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі „Беларусьфільм“, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненні між людзьмі».[5]
Зноскі
- ↑ https://budzma.by/news/kupala-10-pytanniau.html Праверана 28 мая 2021.
- ↑ "Фильм "Купала" слили в сеть, посмотреть его можно в Telegram". Интерфакс-Запад. 07.09.2020 11:31. Архівавана з арыгінала 12 кастрычніка 2020. Праверана 2020-10-12.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020. - ↑ "«Нічога скандальнага мы не ўбачылі», — сусветную прэм'еру «Купалы» ладзяць у Маскве". Наша Ніва. 29.10.2020 / 21:08. Праверана 2020-11-02.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) - ↑ Больш «Купалу» не бачылі: хто робіць выгляд, што топ-праекта Беларусьфільма няма . euroradio.fm (21 кастрычніка 2022).
- ↑ Зянон Пазьняк (11 жніўня 2021). "Сьветлы Купала". «Беларуская салідарнасьць». Праверана 15 жніўня 2021.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- В Беларуси снимают фильм о Янке Купале на YouTube
- 10 пытанняў пра беларускі блакбастар «Купала», адказы на якія трэба ведаць на Будзьма беларусамі!