Купала і Колас | |
---|---|
Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы | |
Жанр | дакументальны фільм |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 28 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2013 |
«Купа́ла і Ко́лас. Два я́блыкі на адно́й галі́нцы» — беларускі дакументальны фільм, створаны па загадзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Беларускім відэацэнтрам» у 2013 годзе.[1]
Змест
Янка Купала і Якуб Колас — сучаснікі, паплечнікі, равеснікі; сваімі творамі ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Сапраўды народныя паэты выказалі беларускую нацыянальную самасвядомасць, народныя пачуцці, шырока раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў. Янка Купала — пераважна рамантык, Якуб Колас — рэаліст. Лірыка Янкі Купалы — лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа — перажыванні рэальнага, пэўнага чалавека. Гістарычная заслуга Купалы і Коласа ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з’явай. Фільм расказвае, што звязвала народных паэтаў Беларусі і што іх раз’ядноўвала.
Здымачная група
- сцэнарый — Сяргей Лук’янчыкаў
- рэжысёр — Сяргей Лук’янчыкаў
Зноскі
- ↑ "Купала и Колас. Два яблока на одной ветке" – премьера на "Беларусь 24" . Кабельщик (16 лістапада 2017). Праверана 16 красавіка 2022.