Кунцэвічы | |
---|---|
| |
Падданства |
Вялікае Княства Літоўскае Расійская імперыя |
Кунцэвічы — шляхецкі род герба Лебедзь. Заснавальнік роду — Якуб Кунцэвіч (?—1523).
Радавод
?? ├─> Якуб Кунцэвіч, ж. — 1) Зоф’я Богдан з Алексін і Мігорас на Валыні; 2) Ганна Сапега (?—1544), д. Багдана Сапегі │ ├─>Маціс, эйшышскі баярын у 1558, ж. — Зоф’я Мікалаеўна Бакалар │ │ └─>Ян (?—1594), падкаморы новагародскі 1581, ляснічы мерацкі, аранскі, пралайскі, ж. — Барбара Янаўна Аўсянік │ │ └─>Самуэль (?—1643), пісар земскі 1618, суддзя земскі лідскі 1635, ж. — 1614 Ганна Палубінская, д. Аляксандра Палубінскага │ │ └─>Яўстах (?—1682), ж. — Марыяна Ваяводская │ │ └─>Казімір, ж. — Схаластыка Булгак │ │ └─>Юзаф, ротмістр навагародскі 1766 │ │ └─>Стафан (1746—?), уладар маёнткаў Саваротва, Кунцэвічы, ж. — Ганна, д. Ежага Галімскага │ │ └─>Францішка (1785—?), м. — Якуб Незабытоўскі │ └─>Міхал, ж. — княжна ?? Курбская │ └─>Мацей, уладар маёнтку Ганушышкі ў 1590 │ └─>Якуб Тэадор Кунцэвіч └─>Мацько Кунцэвіч, у 1494 будучы на службе ў троцкага ваяводы атрымаў 8 служылых людзей, цівун троцкі 1511—1529, намеснік волканіцкі і лепунскі ў 1524—1529
Іншыя дзеячы з прозвішчам Кунцэвіч
Прыведзеныя ніжэй асобы з прозвішчам Кунцэвіч адносяцца да іншых родаў і не маюць адносін да галіны, прадстаўленай вышэй.
Кунца Сакаловіч └─>Каспар Кунцовіч, уладар маёнтка Макраны, маршалак барысаўскі, намеснік барысаўскі 1523—1533 └─>Мікалай Кунца, ж. — 1) Палонія Янаўна, 2) Марына Сангушка, д. Васіля Сангушкі
- Кміта Кунцэвіч Саковіч, у 1522—1525 намеснік віленскі, пазней дзяржаўца вількамірскі
- Іван, намеснік юрборскі 1536—1548, мытнік ковенскі ў 1540
- Федар, харужы гарадзенскі 1578
Гаўрыла, радны магістрата Уладзіміра-Валынскага, ж. — Марына └─>Ян (у манасцве Іасафат) (1580—1623), уніяцкі архіепіскап полацкі
Літаратура
- Вацлаў Пануцэвіч. Сьвяты Язафат. — Полацак: «Сафія», 2000
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кунцэвічы (род)
- Кунцэвічы герба «Лебедзь»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.