Вёска
Кунцаўшчына
± |
Ку́нцаўшчына[1] (трансліт.: Kuncaŭščyna, руск.: Кунцевщина) — колішняя вёска, з 2004 года ў складзе Мінска.
Назва
Прозвішчы тыпу Кунцэвіч, Кунцэўскі, Кунчэўскі мяркуюцца ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма (былога імя) тыпу Kunčys (< Kunt-š-) з асновай Kunt-[2]. Яна вядомая і ў складзе двухасноўных імёнаў (Kuntrimas, Jokuntas), а таксама ў карацейшым выглядзе Kun- (Kuntautas, Veinikunas)[3].
Гісторыя
У 1897 годзе фальварак Кунцаўшчына Старасельскай воласці, уласнасць Чараповіча, двор, 48 жыхароў. У 1917 годзе ва ўрочышчы 10 двароў, 53 жыхары; у фальварку двор, 9 жыхароў[4]. Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[5], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[6], пасля — у склад Ждановіцкага сельсавета. У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска[7].
Вясковая забудова захавалася па вуліцы і завулку Акадэміка Вышалескага, вуліцы Акадэміка Жэбрака, Валожынскай вуліцы. Назву Кунцаўшчына носяць вуліца, станцыя метро, жылы раён Мінска.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ D. Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 165, 169.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 104.
- ↑ Памяць 1998, с. 596.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 Архівавана 21 красавіка 2017. (руск.)
Літаратура
- Кунцаўшчына // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх