Вёска
Кунахі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°03′16″ пн. ш. 23°48′20″ у. д.
Кунахі на карце Беларусі ±
Кунахі (Беларусь)
Кунахі
Кунахі (Брэсцкая вобласць)
Кунахі

Куна́хі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Мухавецкага сельсавета.

Гісторыя

У XIX ст. вядомы як засценак у складзе маёнтка Вулька ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уласнасць пана Гутоўскага. Засценак адносіўся да сельскай грамады. У пачатку XX ст. вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1976 годзе злілася з вёскай Камяніца-Жыравецкая[1].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.