Вёска
Кунаса
Кунаса на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Ку́наса[1] (трансліт.: Kunasa, руск.: Куноса) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сейлавіцкага сельсавета.
Назва
Назва ад назвы рэчкі Кунаскі, прытока ракі Гавезны. Яе адпачатная назоўная форма захавалася ў назве вёскі.
Ад літоўскага kunė «балота, твань», ад яго таксама рачная назва Кунава (на Верхнім Павоччы)[2].
Корань пашыраны гідранімічным пашыральнікам тыпу -es-, які таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Vilkesà (> Воўчас, Аўчоса), Velesà (Веляса)[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].
Назва значыць «Балацінная (рака)».
Славутасці
- Свята-Дабравешчанская царква, канец XIX ст.
Заўвагі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Куно́сы, мн.. Кунасы́, мн.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 298.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 155—156, 168, 181, 194—195.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 544—545, 547, 608.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
- ↑ S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 30, 99.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кунаса (вёска)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.