Вёска
Кумялка
польск.: Kumiałka
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
53°28′ пн. ш. 23°17′ у. д.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Кумялка на карце Польшчы ±
Кумялка (Польшча)
Кумялка
Кумялка (Падляскае ваяводства)
Кумялка

Кумялка (польск.: Kumiałka) — вёска ў Сакульскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Янаў.

Назва

Паходзіць ад рачной назвы Кумялка (перш Кумяла).

Назва Кумяла — балцка-яцвяжскага паходжання, звязаная з літ. kumelė «кабыла», літ. kumeļš «конік; жарабя». Прамыя гідранімічныя аналагі — літоўскія назвы Kumel-upis (налічваецца сама менш дзевяць)[1]. Таго ж паходжання і надвілейскі тапонім Кумельшчына.

Пра «яцвяжскасць» гэтай назвы можа казаць тое, што Кумяла працякае паміж рэкамі з прызнана «яцвяжскімі» назвамі Саколда («Сакаліная рака») і Голда.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 171.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.