Кумы (грэч. Κύμη, лац.: Cumae) — горад у Кампаніі; заснаваны выхадцамі з Халкіды каля 750 г. да н.э. Неўзабаве разбагацеў ад марскога гандлю і заснаваў свае калоніі: Дыкеархію (Путэолы), Палеопаль, Неапаль, Занклу (Месану). Кумы былі галоўным цэнтрам грэчаскага культурнага ўплыву на Рым. Храм Апалона са знакамітай кумскай Сівілай падтрымліваў сувязі з Дэльфійскім храмам. Вядомы тыран Кумаў Арыстадэм сын Арыстакрата, сучаснік Тарквінія Гордага. У 474 г. да н.э. Гіерон I атрымаў пад Кумамі вырашальную перамогу над этрускамі. У 421 г. да н.э. быў захоплены самнітамі і стаў кампанскім горадам, у 338 г. да н.э. жыхары Кумаў атрымалі статус рымскіх грамадзян (без права ўдзелу ў выбарах), у 215 г. да н.э. горад стаў рымскай муніцыпіяй, а з эпохі Аўгуста — калоніяй. Захаваліся разваліны храма Апалона з аракулам, скляпенні і праходы пячоры Сівілы.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кумы