Кумао́н (хіндзі: कुमाऊं) — гістарычная вобласць у Паўночных Гімалаях. У наш час вылучаецца раён Кумаон у складзе індыйскага штата Утаракханд, населены пераважна народам кумаоні. Галоўны цэнтр - горад Наініталь.
Кумаон сфарміраваўся ў X ст. першапачаткова як дзяржава дынастыі Чанд, якая ў канцы XVII ст. трапіла ў васальную залежнасць ад Імперыі Вялікіх Маголаў. У 1791 г. яна была заваявана гаркханцамі. У 1815 г. — брытанцамі, якія далучылі гэтыя землі да сваіх уладанняў у Індыі. З 2000 г. у складзе Утаракханда.
Каардынаты: 29°06′ пн. ш. 79°07′ у. д..
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.