Горад
Куманава
Куманово
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кума́нава — трэці па колькасці насельніцтва горад у Паўночнай Македоніі, адміністрацыйны цэнтр абшчыны Куманава. Насельніцтва горада паводле перапісу 2002 года — 70 842 жыхара.
Горад Куманава размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Македоніі. Праз горад працякаюць дзве рэкі — Ліпаўка і Койнарка. Горад размешчаны на вышыні прыкладна 350 метраў над узроўнем мора.
Гісторыя
Меркавана назва горада ўзыходзіць да цюркскага племя куманаў, якое пасялілася там у XII—XIII стст. Горад упершыню згадваецца ў 1519 годзе ў адным з турэцкіх дакументаў. Куманава было цэнтрам паўстання Карпаша, і выконвала ролю яго «сталіцы».
Недалёка ад Куманава, 23 кастрычніка 1912, года адбылася Куманаўская бітва, падчас якой сербскія сілы атрымалі перамогу над турэцкімі войскамі і вымусілі іх бегчы. Гэта была адна з бітваў Першай Балканскай вайны.
Нацыянальны склад
Этнічная структура насельніцтва ў горадзе паводле перапісу 2002 года:
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куманава
- Сайт абшчыны Куманава (макед.)