Азербайджанскі плакат перыяду культу асобы Сталіна

Культ асобы Сталіна — узвялічванне асобы Іосіфа Сталіна савецкімі сродкамі масавай інфармацыі, у творах мастацтва, дзяржаўных дакументах, законах.

Паняцце «культ асобы Сталіна» атрымала шырокае распаўсюджванне пасля даклада Мікіты Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах» і пастановы ЦК КПСС «Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў». Перыяд пасля апублікавання даклада і пастановы характарызаваўся ўсеагульным збавеннем ад спадчыны культу асобы, сімвалічнай кропкай завяршэння дадзенага працэсу стаў вынас цела Сталіна з Маўзалея і яго пахаванне ля Крамлёўскай сцяны.

Праявы культу асобы

Правадырства

Да 1933 году ў Маскве было ўдвая больш бюстаў і выяў Сталіна, чым Леніна[1].

Пачынаючы з 1935 года фраза «Дзякуй, дарагі таварыш Сталін, за шчаслівае дзяцінства!» з’явіліся над дзвярнымі праёмамі дзіцячых дамоў і школ, дзеці таксама скандавалі гэты лозунг на фестывалях[2].

Савецкія СМІ ў дачыненні да Сталіна пастаянна выкарыстоўвалі эпітэты «Вялікі», «Любімы», «Смелы», «Мудры», «Натхняльнік» і «Геній»[3]. У прэсе ён адлюстроўваўся як клапатлівы, але ўладны бацька, а савецкае насельніцтва адлюстроўвалася як яго «дзеці». З 1936 года савецкая прэса стала называць Сталіна «Бацькам народаў»[4].

Іосіф Сталін быў адзіным Генералісімусам Савецкага Саюза.

Сцяг Маркса - Энгельса - Леніна - Сталіна

З прычыны аб’явы Сталіна тэарэтыкам марксізму-ленінізму, яго імя і яго партрэтная выява змяшчалася ў адным шэрагу з Марксам, Энгельсам і Ленінам, а таксама, падобна «марксізму-ленінізму», часам выкарыстоўваўся тэрмін «сталінізм», праз дзесяцігоддзі які стаў паняццем-вызначэннем створанага ім палітычнага рэжыму з адмоўнай ацэнкай-асэнсаваннем.

Назвы аб’ектаў

Гарады

У розны час у гонар Сталіна былі названыя наступныя гарады СССР:

Гарадскія тапонімы

З 1938 па 1961 год Завадскі раён Мінска меў назву Сталінскі раён.

З 1952 па 1961 год праспект Незалежнасці ў Мінску называўся праспектам Сталіна.

Іншыя аб’екты

Імя Іосіфа Сталіна насілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС».

У гонар Сталіна названа серыя танкаў ІС.

Помнікі

З 1952 па 1961 год у Мінску на Цэнтральнай плошчы знаходзіўся помнік Сталіну.

Зноскі

  1. Kershaw, "To Hell and Back: Europe 1914–1949", с. 269
  2. Kelly, "Riding the Magic Carpet", с. 206–207
  3. Gunther, "Inside Europe", c. 516–517, 530–532, 534–535.
  4. Бацька народаў на dic.academic.ru

Літаратура

  • Kelly, Catriona (2005) "Riding the Magic Carpet: Children and the Leader Cult in the Stalin Era", Slavic and East European Journal v.49
  • Kershaw, Ian (2016). To Hell and Back: Europe 1914–1949. New York: Penguin Books. ISBN 978-0-14-310992-1.
  • Gunther, John (1940). Inside Europe. Harper & Brothers

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.