Культура Сера д’Альта існавала ў эпоху неаліту (5 тыс. да н.э.) на тэрыторыі Сіцыліі, змяніўшы культуру Стэнцінела. Вызначаецца па характэрнай кераміцы: даволі грубай, з узорам у выглядзе насяканняў, а таксама больш вытанчанай са складаным размаляваным узорам[1].
Аналагічная кераміка характэрна для культуры Фельчы-Рыполі ў кантынентальнай Італіі, культуры стадыі «Шэрая Скорба» дагістарычнай Мальты перыяду 4500 — 4400 гг. да н.э.[2], а таксама для Данільскай культуры ў Харватыі.
Гл. таксама
Літаратура
- Nicolas Cauwe, Pavel Dolukhanov, Janusz Kozłowski, Paul-Louis van Berg (2007) Le néolithique en Europe, Armand Colin, coll. U Histoire, Paris
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.