Культавы фільм (ад англ.: cult film) — фільм, які стаў аб'ектам шанавання ў вузкай, але згуртаванай групы прыхільнікаў, утвараючы падабенства рэлігійнага культу. Хоць культавым можа стаць і мэйнстрымны фільм, часцей да іх адносяць фільмы незалежнага кінематографа, арт-хаус, якія не дасягнулі поспеху ў шырокім пракаце і атрымалі папулярнасць у маргінальных сацыяльных групах і субкультурах.[1] Пакланенне можа праяўляцца ў рэгулярных праглядах, рытуалах пры сумесным праглядзе («Браты Блюз», «Шоу жахаў Рокі Хорара») і аж да стварэння субкультуры і нават рэлігіі на аснове выдуманага свету («Зорныя войны»).

Ёсць «культавыя» рэжысёры, чые работы рэдка маюць касавы поспех, але вылучаюцца індывідуалістычным почыркам, іх паважаюць прыхільнікі «кінематографа не дзеля ўсіх»: Дэвід Лінч, Эмір Кустурыца, Ян Шванкмайер, Ральф Бакшы, браты Коены і іншыя.

Зноскі

  1. Павлов, А. Культура культа // Искусство кино. — 2011. — В. 11. — С. 87-98. — ISSN 0130-6405.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.