Лесапаласа на Кулундзінскай раўніне

Кулундзі́нская раўніна, Кулундзінскі стэп, Кулунда — раўніна на поўдні Заходняй Сібіры ў Расіі і Казахстане.

Размешчана ў міжрэччы Обі і Іртыша. На паўднёвым усходзе прылягае да перадгор’яў Алтая, на поўначы мяжуе з Барабінскім стэпам. Плошча каля 100 тыс. км². Вышыня ад 100 да 250 м.

Паверхня хвалістая з характэрным чаргаваннем грыў (выш. да 60 м) і паніжэнняў, занятых рэкамі (Кучук, Кулунда, Бурла і інш.) і бяссцёкавымі азёрамі. У азёрах запасы соды (Петухоўскія, Танатарскія азёры), мірабаліту (Кулундзінскае возера, Кучукскае возера) і кухоннай солі (Вялікае і Малое Яравое). Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −17 °C да −19 °C, ліпеня 19-22 °C. Гадавая колькасць ападкаў 250—350 мм. На поўначы і ўсходзе злакавыя стэпы на паўднёвых чарназёмах, на поўдні і захадзе палынова-злакавыя на каштанавых глебах. На схілах грыў — «стужачныя» хваёвыя бары і бярозава-асінавыя колкі.

Малочная жывёлагадоўля, збожжавая гаспадарка.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.