Кукарда (ад фр.: cocardes — «пеўнікавыя пёры») — распазнавальны знак (з металу або тканіны) на галаўным уборы (часам мацуецца на плячо, сцягно, галёнку і іншыя часткі цела). Уяўляе сабой стужку (або разетку са стужак) аднаго або некалькіх колераў, круглую або авальную эмблему, штампаваную або вышытую, часта забяспечаную дадатковымі знакамі. Колеры і сімволіка кукарды абазначаюць прыналежнасць да той ці іншай краіны, роду войскаў або палітычнай фракцыі.
Гл. таксама
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.567
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кукарда
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.