Вёска
Кукалкі
± |
Ку́калкі[1] (трансліт.: Kukalki, руск.: Куколки) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.
Да 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсавета[2].
Гісторыя
Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала ордэну брыгітак з Гродна. У 1836 г. духоўная вёска, 43 двары, 391 жыхар. У 1914 г. 102 двары, 629 жыхароў.
Насельніцтва
- На 01.01.2004 г. 72 двары, 144 жыхары.
- На 01.01.2007 г. 126 жыхароў.
Інфраструктура
Ёсць крама.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.09.2006 N 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.