Кузьма Рыгоравіч Хромчанка
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1929(1929-10-25) (94 гады) ці 1929[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык
Навуковая сфера літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2] і беларуская літаратура[3]
Месца працы
Альма-матар

Кузьма Рыгоравіч Хромчанка (25 кастрычніка 1929, п. Калінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гродзенская вобласць, 1951—1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953—1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956—1966). З 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук.

Навуковыя працы

У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.» (1979), навукова-папулярнай кнігі «За шчасце зямное» (1966).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 17 лютага 2024.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 18 лютага 2024.
  3. Czech National Authority Database Праверана 19 лютага 2024.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.