Кудзьма | |
---|---|
руск. Кудьма | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 144 км |
Басейн | 3 220 км² |
Расход вады | 5,75 м³/с (54 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на паўднёвы ўсход ад сяла Селіцьбы |
• Каардынаты | 55°44′13″ пн. ш. 43°39′30″ у. д. |
Вусце | Волга |
• Вышыня | 64 м |
• Каардынаты | 56°03′34″ пн. ш. 44°32′20″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Ніжагародская вобласць |
Код у ДВР | 08010400312110000034202 |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кудзьма (руск.: Ку́дьма) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток Волгі. Працякае па тэрыторыі Багародскага і Кстоўскага раёнаў. Даўжыня — 144 км, плошча вадазборнага басейна — 3220 км². Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход за 54 км ад вусця — 5,75 м³/с, найбольшы — 236 м³/с, найменшы — 0,21 м³/с.
Выток ракі знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі Селіцьба. Рака цячэ на поўнач, затым на паўночны ўсход і ўсход. У нізоўі на поўдзень ад вёскі Кадніцы пратокай злучаецца з Волгай. Вусце Кудзьмы знаходзіцца на вышыні вышыні 64 м над узроўнем мора, за 2182 км ад вусця Волгі, паміж вёскамі Кувардзіна і Галашубіха. Населеныя пункты на рацэ: Кстова, Хвашчоўка, Новалікеева і іншыя. На Кудзьме размешчаны санаторыі, дамы адпачынку курортнага пасёлка Зялёны горад.