Кубізм | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1907 |
Названа ад | куб |
Краіна | |
Папярэдні ў спісе | Proto-Cubism[d] |
Быў натхнёны | Поль Сезан, прымітывізм і мастацтва Афрыкі[d] |
Artsy gene | cubism |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кубізм (фр.: Cubisme) — аванградысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці XX стагоддзя[1], якая характарызуецца выкарыстаннем падкрэслена геаметрызаваных умоўных форм і імкненнем «раздрабіць» рэальныя аб’екты на ўстойлівыя геаметрычных прымітывы — куб, конус, цыліндр. Сфармавалася як выклік і непрыняцце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосці сімвалізма і позняга імпрэсіянізма[2]. Кубісты таксама свядома парушалі законы перспектывы, агульнапрынятыя нормы прапорцый, выкарыстоўваючы разнастайныя фактурныя эфекты і прасторавыя пабудовы на плоскасці[2].
Асноўныя прадстаўнікі — Пабла Пікаса і Жорж Брак.
Найбуйнейшыя дасягненні
Найбольш вядомымі кубістычнымі творамі пачатку XX стагоддзя сталі карціны Пікаса «Авіньёнскія дзяўчыны», «Гітара», творы такіх мастакоў, як Хуан Грыс, Фернан Лежэ, Марсель Дзюшан, скульптуры Аляксандра Архіпенка і інш. Кубізм развіваўся і па-за межамі Францыі; асабліва плённа — у Чэхаславакіі.
Зноскі
- ↑ Кубізм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Укладальнік: Эдуард Дубянецкі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
- 1 2 Кубізм // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Б. А. Лазука. — Мн: Беларусь, 2001. — С. 74. — 158 с.
Літаратура
- Cottington D. Kubismus. — Hatje Cantz, Ostfildern-Ruit. — 2002. ISBN 3-7757-1151-1
- Düchting H. Die Kunst und der Kubismus. — Belser, Stuttgart. — 2007. ISBN 978-3-7630-2477-3
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кубізм
- Кубізм на сайце Цэнтра Пампіду Архівавана 25 лістапада 2007. (фр.)