Кубліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 38 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кублічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 689
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Ку́бліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кублічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кублічы, якая ў 1930 годзе атрымала статус мястэчка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Кубліч паніжаны да вёскі. З 20 верасня 1944 года сельсавет ва Ушацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарапоўшчынскага сельсавета[1]. 20 мая 1960 года ў склад Старынкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галадушша, Гамылёва, Забалацце, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка і Слабодка)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынкаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Гамылёва, Забалацце, Ідута, Клапы, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка, Слабодка, Судзілавічы I і Судзілавічы II)[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кубліцкага сельсавета 28 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Селішчанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Анікеўшчына, Баяршчына, Воцькавічы, Двор Зерчаніцы, Загуззе, Зерчаніцы, Лажане, Мажуйкі, Мар’янполле, Рыбакі і Селішча)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[6], з іх 94,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,3 % — палякі, 0,3 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 689 чалавекref>Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года</ref>.

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.