Ктулху

Кту́лху — міфічная пачвара, прыдуманая амерыканскім пісьменнікам Говардам Лаўкрафтам. Упершыню ўзгадваецца ў апавяданні «Покліч Ктулху» ў 1928.

Знешні выгляд і месца існавання

Ктулху падобны адначасова на васьмінога (галава), цмока (крылы на спіне), чалавека (тулава). Дакладныя памеры невядомыя, але можна меркаваць, што Ктулху дастаткова вялікі, бо адзін з герояў твора назваў яго падобным да «хадзячае гары».

Належыць да роду «Старажытных». Ляжыць у сне, падобным да смерці (верагодна, коме) на вяршыні затопленага горада Р'льех пасярод Ціхага акіяна. Калі зоркі «трапна сыходзяцца», горад паўстае з вады і Ктулху прачынаецца.

Культ Ктулху

Таксама паводле твораў Лаўкрафта, па ўсёй Зямлі існуюць групы культыстаў, якія прыносяць Ктулху чалавечыя ахвяраванні, шалеюць, таньчаць і ўвесь час чытаюць закляцце: «Пх'нглуі мглв'нафх Ктулху Р'льех вгах'нагл фхтагн», што прыкладна перакладаецца як «Дома ў Р'льеху мёртвы Ктулху чакае і бачыць сны».

Ктулху здольны ўплываць на чалавечы розум, аднак з-за таго, што Р'льех амаль увесь час знаходзіцца пад вадою, Ктулху можа ўплываць толькі на сны. У «Поклічы Ктулху» сны, якія ён дасылае, даводзяць людзей да вар'яцтва.

Імя, яго вымаўленне і варыянты напісання

Говард Лаўкрафт казаў, што імя Cthulhu варта вымаўляць як Kathooloo ці Khlûl'hloo. Ні ў водным з арыгінальных англійскіх варыянтаў няма вымаўлення Cthulhu як Цтулху. Іншыя варыянты напісання: Tulu, Clulu, Clooloo, Cighulu, Cathulu, Kutulu, Q'thulu, Ktulu, Kthulhut, Kulhu, Thu Thu Hmong

Творы Лаўкрафта, дзе ўзгадваецца Ктулху

  • «Покліч Ктулху»
  • «Жах у Данвічы»
  • «Горы вар'яцтва»
  • «Шаптун у начы»
  • «Цень па-над Інсмутам»

Ктулху ў сучаснай культуры

Сеціва

У сеціве Ктулху набыў даволі вялікую папулярнасць і для яго нават прыдумалі спецыяльны смайл: {:€ або :-Е або ©€. Стаў героям шматлікіх карыкатур, коміксаў, жартаў і пародыяў.

Папулярныя выказванні з удзелам Ктулху: «Ктулху захавае твой моск», «Ктулху фхтагн!», «Ктулху захавае ўсіх».

Музыка

Ктулху ўзгадваецца ў шэрагу кампазіцый (пераважна метал кірунку):

  • Інструментоўка «The Call of Ktulu» гурта «Metallica» (альбом «Ride the Lightning», 1984)
  • Песня «The Thing That Should Not Be» гурта «Metallica» (альбом «Master of Puppets», 1986)
  • Песня «Cthulhu» гурта «Therion» (альбом «Beyond Sanctorum», 1992)
  • Песня «Cthulhu Rising» гурта «Draconian» (альбом «Dark Oceans We Cry», 2002)
  • Песні гурта «Cradle Of Filth» — «Cthulhu Dawn» (альбом «Midian», 2000) і «Mother of abominations» (альбом «Nymphetamine», 2004)
  • Песня «Shakled to the Trilithon of Ktulhu» гурта «Bal-Sagoth»
  • Інструментоўка «Rite Of Cthulhu» гурта «Samael»

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.