Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Кстова (руск.: Кстово) — горад (з 1957) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кстоўскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 66,1 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 15 стагоддзі.
Горад размешчаны на правым беразе Волгі за 29 км ад Ніжняга Ноўгарада на шашы М7 Масква — Казань і чыгуначнай лініі Окская — Зеляцына.
Горадаўтваральнае прадпрыемства — ТАА «ЛУКОЙЛ-Ніжагароднафтаоргсінтэз». Таксама дзейнічаюць нафтахімічны завод «Сібур-Нафтахім», завод ЖБВ, завод па вытворчасці бялкова-мінеральных канцэнтратаў і інш.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.