Крэш, Крынкл (англ.: crush, crinkle) — жатая тканіна. Яе асаблівасць — даўгавечныя зморшчыны, маршчыны і заломы, якія ствараюцца на тканіне дзякуючы працягламу ўздзеянню прэса. Для вырабу крэш-тканіны выкарыстоўваюць тонкія або сінтэтычныя матэрыялы, паколькі менавіта на такіх тканінах заломы трымаюцца доўга і не распростваюцца.
Крэш-тканіны зручныя ў выкарыстанні — яны лёгка мыюцца і не патрабуюць прасавання. Аднак, каб захаваць пакамячанасць у патрэбным выглядзе, пасля мыцця неабходна скручваць тканіну. Лепш за ўсё захоўваць рэчы з такой тканіны ў скручаным, а затым звязаным у вузел выглядзе.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.