Крэсіва, красала — металічная прылада для высякання агню з крэменю.
Бытавала з эпохі жалезнага веку на працягу многіх стагоддзяў.
Паводле формы вылучаюць наступныя тыпы крэсіваў:
- абаранкападобнае (з язычком пасярод ударнага ляза і без яго),
- 2-лязовае авальнае,
- 2-лязовае прамавугольнае,
- санкападобнае, у выглядзе прамавугольнай пласцінкі з адагнутымі ўверх канцамі;
існавалі і індывідуальныя формы.
Высечаная з крэменю іскра падпальвала цэру (маса накшталт ваты з вываранага і высушанага дрэвавага грыба). Крэмень, крэсіва і цэру насілі звычайна ў магалейцы — скураным мяшэчку каля пояса з левага боку. Са з’яўленнем у ХІХ стагоддзі запалак бытаванне крэсіва заняпала спачатку ў горадзе, потым і ў вёсцы.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.