Крэп
Выява
Метад вырабу ткацтва[1] і вязанне[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кімано з шаўковага крэпу

Крэп[2] (фр.: crêpe; ад лац.: crispus — шурпаты, хвалісты) — група тканін, галоўным чынам шаўковых, а таксама з воўны або сінтэтычных валокнаў, выпрацоўваемых з нітак з вельмі вялікай (крэпавай) круткай, а таксама ў некаторых выпадках адмысловымі (крэпавымі) перапляценнямі. Адметная рыса крэпу — шурпатасць, няроўнасць правага боку тканіны.

Назва

Назва тканіны паходзіць ад французскага crèpe — «заслона», «покрыва», якое ў сваю чаргу паходзіць ад лацінскага cripus «кучаравы», «хвалісты»[3].

Гісторыя

Крэп, званы англійскім, які рабіўся з шаўковых валокнаў, чорнага колеру, ужываўся для жалобных павязак, вэлюмаў, аздаблення дэталяў касцюма, якія выкарыстоўваліся ў перыяд глыбокай жалобы. Само слова «крэп» стала асацыявацца з жалобай[4]. У цяперашні час (з XX стагоддзя) практычна выйшаў з ужытку па прычыне спрашчэння жалобнага рытуалу[3].

Віды

Найбольш распаўсюджаныя:

  • Крэпдэшын або кітайскі крэп — шаўковая набіўная тканіна[3].
  • Крэп-шыфон
  • Крэп-жаржэт — празрыстая тонкая тканіна гладкаафарбаваная або набіўная[3].
  • Крэп-сацін — звычайна аднатонная тканіна з шоўку, мяккая, з аднаго боку шурпатая, з другога — бліскучая[3].
  • Крэп-маракен — назва адсылае да Марока, дзе рабілі цісненне скур. Тканіна шаўковая, шчыльная, мяккая, гладкафарбаваная альбо з узорам[3].
  • Крэп-рашэль — тканіна залацістага колеру, названая ў гонар французскай драматычнай актрысы Рашэль[3].
  • Крэп-лавабль
  • Крапон — крэп з ваўнянай тканіны[3].

Апісанне

Пры выпрацоўцы крэпа звычайна ўжываюць адначасова ніткі, скручаныя направа і налева, у пэўным чаргаванні. Такая крутка нітак, якая надае ім павышаную пругкасць, выклікае вялікае ўсаджванне тканіны, што ў спалучэнні з розным напрамкам круткі стварае на тканіне дробна-шурпаты, ценявы эфект.

Акрамя чыста шаўковых, ткуцца паўшаўковыя крэпы, баваўняныя, ваўняныя і паўваўняныя, а таксама са штучных і сінтэтычных нітак. У гэтых тканінах крэпавы эфект дасягаецца галоўным чынам за кошт прымянення крэпавых і іншых дробнаўзорыстых перапляценняў, часам без крепавай круткі. Перавагі крэпу — добрая драпіравальнасць і малая смінальнасць. Крэп ужываецца для шыцця жаночых сукенак і касцюмаў.

Зноскі

  1. 1 2 Tortora P. G., Merkel R. S. crêpe // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 148.
  2. Лазука 2015, с. 113.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Р. М. Кирсанова Креп // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 142—143. — 383 с.: ил. с. 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
  4. Taylor Lou. Appendix 1: A Selection of Popular Mourning Fabrics // Mourning Dress: A Costume and Social History. — Routledge Revivals, 1983. — P. 246–253. — ISBN 1135228434.

Літаратура

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015.  170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Андреева Р. П. Креп // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 220. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Креп // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. IV. — Стб. 506—507.
  • Креп // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
  • Р. М. Кирсанова Креп // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 142—143. — 383 с.: ил. с. 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.