
Крэ́мень — прыроднае мінеральнае ўтварэнне, тонкі агрэгат крышталічнага (кварц, халцэдон), часам аморфнага (апал) крэмнязёму SiO2. Утварае жаўлакі, канкрэцыі, радзей лінзы і пражылкі ў асадкавых, пераважна карбанатных горных пародах.
Паводле мінеральнага складу адрозніваюць халцэдонава-кварцавы, кварцавы, халцэдонавы і апал-халцэдонавы крэмень. Колер шэры, жаўтавата-шэры да чорнага. Звычайна шчыльны. Цвёрдасць 7. Злом ракавісты.

Утвараецца пры дыягенезе асадкаў, катагенезе горных горных парод і пры выветрыванні. На Беларусі пашыраны ў мергельна-мелавых пародах верхняга мелу, зрэдку трапляецца ў дэвонскіх, палеагенавых і іншых адкладах.
._%D0%93%D0%94%D0%93%D0%90%D0%9C._%D0%A8%D0%B0%D1%85%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B7%D0%B4%D0%B0%D0%B1%D1%8B%D1%87%D0%B0_%D0%BA%D1%80%D1%8D%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8E_%D1%9E_%D1%8D%D0%BF%D0%BE%D1%85%D1%83_%D0%BD%D0%B5%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D1%83_%D1%96_%D0%B1%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D0%BC_%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D1%83._%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_(%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD).jpg.webp)
У каменным веку ўжываўся чалавекам для вырабу прылад працы, наканечнікаў стрэл. Пазней выкарыстоўваўся як крэсіва і ў крамянёвых ружжах.
Літаратура
- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). С. 536
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. С. 95-96
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэмень