Крыштоф Патоцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Krzysztof Potocki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Ян Кароль Дольскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1600[1] ці 1600 | ||||||
Смерць | 1675[1][2] | ||||||
Род | Патоцкія | ||||||
Бацька | Анджэй Патоцкі[d] | ||||||
Маці | Кацярына з Бучацкіх-Твароўскіх[d] | ||||||
Жонка | Алена з Валовічаў[d][3] і Альжбета з Раецкіх[d][4] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Крыштоф Патоцкі (каля 1600 — верасень або кастрычнік 1675) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з роду Патоцкіх, прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Польскім каралеўстве. Сын Андрэя Патоцкага, камянецкага кашталяна.
Праз шлюб з Аленай Валовіч набыў мястэчка Сідра ў Гарадзенскім павеце, мястэчкі Галоўчын, Новы Быхаў, сяло Тайманаў у Аршанскім павеце; меў вёску Здзітавец у Берасцейскім ваяводстве. У другім шлюбе жанаты з Альжбетай Раецкай (удава Аляксандра Халецкага і Гедэона Міхала Трызны).
Займаў дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім: чашнік у 1645—1646, падстолі ў 1646—1653, стольнік у 1653—1658, крайчы ў 1658—1661, падчашы з 1661, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1662 і 1673. Выбіраўся паслом на соймы.
Удзельнічаў у вайне з украінскімі казакамі, у Лоеўскай бітве 1649, у вайне з Расіяй 1654—1667 (кампаніі 1654—1655). Быў звязаны з Багуславам і Янушам Радзівіламі, але не падпісаў Кейданскі дагавор 1655. Вызнаваў кальвінізм.
Зноскі
- 1 2 Krzysztof Potocki // MAK
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 292.
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 84. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія — Київ: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1062. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
Літаратура
- Пазднякоў В. Патоцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 407. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.