Крысціян Бемер Анфінсен
Christian Boehmer Anfinsen
Крысціян Бемер Анфінсен (1969)
Крысціян Бемер Анфінсен (1969)
Дата нараджэння 26 сакавіка 1916(1916-03-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1995(1995-05-14)[3][4][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта, біяфізік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян Бемер Анфінсен (англ.: Dr. Christian Boehmer Anfinsen, Jr.; 26 сакавіка 1916, Манесен, Пенсільванія, ЗША — 14 мая 1995) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1958), замежны член Дацкага каралеўскага таварыства (1964). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1972).

Біяграфія

Крысціян Бемер Анфінсен нарадзіўся 26 сакавіка 1916 года ў маленькім мястэчку Монесен на поўдзень ад Пітсбурга, штат Пенсільванія. Яго бацька, Крыстал Бемер Анфінсен, быў інжынер-механікам. Ён і яго жонка, Сафія Расмусен Анфінсен, былі нарвежскімі імігрантамі. Пражыўшы некалькі гадоў у мястэчку Шарлеруа ў Пенсільваніі, у 1920-х гадах сям'я пераехала ў Філадэльфію. У 1933 Анфісен быў прыняты па стыпендыі ў Каледж Свартмара, дзе ён вывучаў хімію. Пасля атрымання ступені бакалаўра па хіміі ў 1937 годзе, Анфінсен працягнуў навучанне ва ўніверсітэце Пенсільваніі, каб атрымаць ступень магістра па арганічнай хіміі ў 1939 годзе. У той жа час ён працаваў асістэнтам. У 1939 г. Амерыканска-Скандынаўскі фонд прысудзіў яму стыпендыю на распрацоўку новых метадаў аналізу хімічных структур ферментаў у лабараторыі Карлсберга ў Капенгагене. Небяспечная абстаноўка, якая склалася ў Еўропе з-за пачатку Другой Сусветнай Вайны, прымусіла яго ў вярнуцца ў Злучаныя штаты ў 1940 годзе.

З 1950 года — загадчык лабараторыі клетачнай фізіялогіі і метабалізму ў Нацыянальным кардыялагічным інстытуце, Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША, (Бетэсда, штат Мэрыленд). У 1954 годзе Фонд Ракфелера фінансаваў новы візіт Анфінсена ў Капенгаген, дзе ён працаваў у Карлсбергскай лабараторыі на працягу года. З 1958 член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. У 1958—1959 гадах Анфінсен паехаў працаваць у Інстытуце Вейцмана, Рэхавот, Ізраіль.

У 1962 годзе, знаходзячыся ў Гарвардскім універсітэце з рабочым візітам, атрымаў прапанову ўзначаліць дэпартамент хіміі і ў 1963 годзе быў прызначаны кіраўніком лабараторыі біяхіміі Нацыянальнага інстытута па даследаванні артрыту і метабалізму, дзе і працаваў да 1981 года. У 1979 прыняў іўдаізм і кінуў паліць. У 1982—1995 гадах — прафесар біяхіміі ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса.

Зноскі

  1. Christian B. Anfinsen Jr. // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Christian Boehmer Anfinsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Encyclopædia Britannica
  4. Two Subsites in the Binding Domain of the Acetylcholine Receptor: An Aromatic Subsite and a Proline Subsite
  5. Christian B. Anfinsen, Nobel Winner in Chemistry, Dies at 79The New York Times, 1995. Праверана 11 мая 2020.
  6. ANFINSEN, CHRISTIAN B. // encyclopedia.comHighBeam Research.
  7. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/anfinsen.html
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.